Літаратурная школа «„ТЭКСТ“: літаратурная крытыка»


7 кастрычніка 2025 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца сустрэча ў межах літаратурнай школы “ТЭКСТ”: літаратурная крытыка”.

Цягам імпрэзы разгледзім наступныя тэмы:

  • літаратурная крытыка, як від творчасці;
  • крытыка, як балючая кропка беларускага літаратурнага працэсу;
  • рэцэнзія;
  • водгук;
  • агляд;

Форма працы “літаратурнай школы”: лекцыя, практычная частка, абмеркаванне.

Далучыцца можна на любым этапе! Для таго каб атрымліваць рассылку прапануем запоўніць гугл-форму - https://forms.gle/sTH47aiNTT4yEaUU8

Мадэратар – Міхал Бараноўскі.

Уваходны квіток – 10 рублёў.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
maksimbagdanovich@gmail.com
+375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61

326