Выстава жывапісу Алега Скавародка

×

Сообщение об ошибке

Warning: count(): Parameter must be an array or an object that implements Countable у bootstrap_table() (лінія 208 у /var/www/www-root/data/www/museum.by/sites/all/themes/bootstrap/templates/system/table.func.php).

ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ АЛЕГА СКАВАРОДКА

Скавародка Алег Аляксандравіч нарадзіўся 5 кастрычніка 1948 года ў вёсцы Ассё Лепельскага раёна Віцебскай вобл., беларускі жывапісец. Жыве і працуе ў г. Віцебск.

У 1972 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў Ф. Гумена, Л. Дзягілева, А. Някрасава. Удзельнік шматлікіх калектыўных выстаў і міжнародных пленэраў з 1976 года Член Беларускага саюза мастакоў (1986). Старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў (1991-94), (2003-08).

Персанальныя выставы мастака праходзілі ў Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі і інш.

Працуе пераважна ў тэхніцы алейнага жывапісу. Мастак смела абагульняе форму: яго працам ўласцівыя фармальная стылізацыя, вобразны сімвалізм. Характэрнай рысай усіх работ з'яўляецца пазітыўнае каларыстычнае рашэнне. Працуе ў жанрах: нацюрморт, сюжэтна-тематычныя карціны. Напрамак жывапісу-мадэрн.

1194