Майстар-клас па роспісе шопераў!

Музей беларускай маляванкі запрашае на майстар-клас па роспісе шопераў.

Аўтарскі занятак правядзе народная майстарка, рупліўца захавання і адраджэння традыцыі роспісу беларускіх маляваных дываноў мастачка Ірына Князева.

Удзельнікам майстар-класа прапануецца пры дапамозе трафарэтаў размаляваць шопер у стылі і тэхніцы маляваных дываноў.

У кошт білета ўваходзіць: наведванне экспазіцыі Музея беларускай маляванкі, экскурсійнае абслугоўванне, удзел у майстар-класе, матэрыялы для роспісу і ўласна зробленая торбачка, якую вы забераце дадому.

Працягласць мерапрыемства — 3 гадзіны, кошт на 1 чалавека — 31,5 руб.

УВАГА! УДЗЕЛ У МАЙСТАР-КЛАСЕ ТОЛЬКІ ПА ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ.
Колькасць месцаў абмежаваная!

Для запісу перайдзіце па спасылцы https://forms.yandex.ru/u/68b015281f1eb500e488fa32
6 верасня 2025, а 12:00 па адрасе: вул. Дачная, 13, г. Заслаўе

333